.
Отредактировано Irina (31-01-2015 11:17:49)
Форум для мамочек Бреста |
Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.
Вы здесь » Форум для мамочек Бреста » Школьная скамья » Беларуская мова: помощь в освоении родного языка
.
Отредактировано Irina (31-01-2015 11:17:49)
Дзяўчаты, хто быў сёння на занятках, растлумачце мне дамашняе заданне, калi ласка.
ksanka, Irina. Заданне да заняткаў:
1. Намаляваць нейкую істоту. Гэта можа быць любімая жывёла, чалавек ці нехта зусім-зусім фантастычны. Гэта і будзе вандроўнік.
2. Даць вандроўніку імя. Падпісаць.
3. Пакласці ў каробку, можна з-пад абутку.
4. Прынесці на занятак.
Сёння падарункаў класці не трэба. Я раздам заданні (яны будуць творчымі, на развіццё маўлення і фантазіі). У кожным з заданняў удзельнічае вандроўнік. Дзеці абмяняюцца каробкамі. Дома выконваем заданне, кладзем невялічкі падарунак, які вандроўнік прывязе наступнаму ўдзельніку. На наступных занятках перадаем каробкі далей. Кожны атрымлівае новае заданне і падарунак. І мае магчымасць прачытаць, як выканалі папярэдняе заданне іншыя дзеці.
Сёння пачнем гульню.
А далей-- віктарына ад мінскага госця з раздачай паштовак, кніжак ды дыскаў.
Отредактировано Вясёлка (31-01-2015 12:39:53)
Вясёлка
Большое Вам спасибо за такое нужное дело которое Вы делаете для деток, и не только деток ))!
Мой ребенок в восторге от занятий! Хоть и не понимает пока многого, но ждет каждого занятия.
Для меня самое важное, чтобы ребенок полюбил мову и культуру Беларуси. Знания какие-никакие и в школе получил бы, но такую атмосферу, как на занятиях, наврядли. У меня самой очень интересное ощущение после занятий, которое сложно описать словами: возвращение к чему-то родному, теплому. В планах купить книги на беларускай мове и диски с мультфильмами. Очень хотется верить, что стараниями таких небезразличных людей, у беларускай мовы есть шанс возродиться.
Отредактировано Irina (31-01-2015 23:00:05)
У гэтую суботу дзіцячыя заняткі "Мова Нанова" будуць прысвечаны дзікім жывёлам. Калі ўсё складзецца, убачым яшчарку ды чарапаху. ))
За абвесткамі ды цікавосткамі можна сачыць на старонцы суполак МоваНанова ў Берасці у Фэйсбуку альбо Укантакце
А яшчэ ў гэтую суботу на Халтурына 2/1 завітае паэт ды перакладчык Андрэй Хадановіч. Пачуць ягоныя вершы можна будзе на дзіцячых занятках у 16.00 альбо на дарослых у 17.00. Тэма дарослай "Мовы"-- паэзія. Заняткі бясплатныя, уваход вольны. Калі ёсць пытанні- пішыце мне ў прыват.
Калі вершы Хадановіча будуць уключаныя ў школьную праграму, вы зможаце з гонарам сказаць сваім унукам, што бачылі "жывога" класіка. А вершы ў яго сапраўды класныя.
Шкарпяткі
«Чаму шкарпэтка —
не шкарпятка?» —
Пытаецца ў бацькоў дзіцятка.
А мама кажа вінавата:
«Ня ведаю, спытай у таты».
Пытае ў таты: «Слухай, татка,
Чаму шкарпэтка — не шкарпятка?»
І тата адказаў таксама:
«Не ведаю, хай скажа мама».
Ідзе да хлопцаў і дзяўчатак:
Шкарпэткі ёсць — няма шкарпятак!
Няма шкарпятак —
ёсць шкарпэткі!
Маўчаць сяброўкі і суседкі…
А я скажу: каб быў занятак
І ў татак, і ў дзіцячых пятак,
Каб мелі чым заняцца дзеткі,
Пакуль ім надзяем шкарпэткі!Шарык
У мяне ёсць шарык –
Жоўты, як ліхтарык.На яго з усіх бакоў
Шмат сядае матылькоў.Хочуць сесці на мой шарык
Цёця муха і камарык.Сяду на яго сама…
Бах! — і шарыка няма.Жабка
У ароніі жыве
Маленькая жабка.
У яе на галаве
Гумавая шапка.А на лапках у яе
Гумавыя боты.
Жабка весела пяе,
Бо няма работы.А за жабкай наўздагон
Скача жабянятка:
Шчасьця, радасьці вагон,
Бо няма занятку.«Справы, - кажа, - не мае.
Я яшчэ зялёны».
Гэтым дрэнны падае
Прыклад для Алёны.Паляванне ў ванне
Я іду на паляванне:
Паляванне будзе ў ванне.Там жывуць гумовы морж,
Рыба-кіт і рыба-ёрш.Ёсць кальмары і дэльфіны,
І пінгвіны быць павінны!Чарапах, вядома ж, тры.
І бабры, мае сябры.Эй вы там, хавайце пыскі!
Будзе мокра, будуць пырскі!Хто са мной? Аддаць канцы!
Мы — цудоўныя нырцы!Мышка туліцца да коткі –
Не ўцячэш з падводнай лодкі!Разгайдаем ванну ўшчэнт,
Хто гайдаў — таму прэзэнт!Накармлю маржа і крабіка
Кавай мамінай «Арабіка».Напаю бабра і выдру
З татавай бутэлькі сідру.Хто прайграў падводны бой,
Прыбірае за сабой!
Отредактировано Вясёлка (05-02-2015 23:42:37)
Вясёлка
Какая же ты Умница, что ведешь такие увлекательные заняткi! Эх, скорей бы и нам подрасти в вашу теплую беларускамоўную компанию
Девочки, посоветуйте какую-нибудь современную песню про Беларусь на белорусском языке.Сейчас делаю своим ученикам клип про Беларусь, а вот с музыкой - загвоздка. Кроме "Мой родны кут" ничего в голову не приходит(
Тальчонок
Может тут что найдётся
http://www.belau.info/belarus/r/Songs-about-Belarus/
Девочки, посоветуйте какую-нибудь современную песню про Беларусь на белорусском языке.Сейчас делаю своим ученикам клип про Беларусь, а вот с музыкой - загвоздка. Кроме "Мой родны кут" ничего в голову не приходит(
Літа Міша -песня пра Беларусь
поищите в поисковике ее,хорошая песенка
Тальчонок
А если Молитву Мулявина, не сверхсовременная, но красивая, хотя и грустная. Но она не под каждый клип, наверное, подойдёт
И под Мулявина как-то делала презентацию. А сейчас хочется что-нибудь новое, незаезженное. Но всё современное про Беларусь - на русском языке(( А мне надо на белорусском.
А мне надо на белорусском.
У гэтую суботу дзіцячыя заняткі "Мова Нанова"
Мы працягваем балець(( А дачка пытаеццца, калі яшчэ пойдзем.
Тальчонок, ещё есть такая песня про Беларусь. Очень она мне нравится, первый раз я её услышала по радио, в более медленном темпе, но тогда мне не удалось ни в каком виде её найти, а вот сейчас нашла только в записи со Славянского базара(тут аудиозапись, тут слова)
Отредактировано Tamica (07-02-2015 11:48:09)
Мы працягваем балець(( А дачка пытаеццца, калі яшчэ пойдзем.
Лепшайце. Чакаем.
Тальчонок, яшчэ Андрэй Кунец "Гэта Беларусь мая", Зміцер Вайцюшкевіч "Дзе мой край" (на верш Караткевіча).
на Халтурына 2/1
А где это точнее найти?
Зміцер Вайцюшкевіч "Дзе мой край"
выдатная песня, вельми рэкамендую
Нужен репетитор по белорусскому языку - 6 класс. Куда, кроме Нью-тона можно обратиться? Подскажите пожалуйста, посоветуйте...
Комета
а к учителям не пробовали обращаться? 6-й класс не 11-й... вы где живете? могу знакомы поспрашивать. пишите в лс если что
Каму добрых дзіцячых вершаў з класнымі ілюстрацыямі? Андрэй Хадановіч, той самы дзядзечка, які забаўляў дзяцей сваімі вершамі ды песнямі на мінулых занятках "Мовы нанова дзеткам", выпускае кнігу. Усе падрабязнасці тут. Там жа можна замовіць кнігу без гандлёвых нацэнак.
І яшчэ анансую файныя кнігі Глеба Лабадзенкі "Дзіцячая замова" і "Дзіцячая замова-2" , якія дапамогуць у вывучэнні беларускай мовы. Тут падрабязнасці.
праект "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра тонкасці і цікавосткі беларускай мовы.
-- як адрозніць "сябе" і "сабе", "гаспадарку" і "гаспадыню", "цяпер" і "зараз"?
-- што такое "усцяж", "імбрык" і "мянташка"?
-- як па-беларуску сказаць "трусы", "бюстгалтер", "изморось", "хлопок" і "машинное масло"?
-- якое беларускае слова перакладаецца пяццю расейскімі?
Калі вы прачыталі па спасылках, зразумелі, што існуе два варыянты- забраць кнігу ў Мінску самастойна альбо атрымаць па пошце, заплаціўшы каля 40.000 за дастаўку.
Каб было лягчэй і каб не пераплочваць, я магу сабраць заяўкі на кнігі, замоўлю ды буду шукаць варыянты забраць кнігі з Мінску. Грошы папярэдне плаціць не трэба. Пішыце мне ў прыват, калі хочаце замовіць кнігі.
З.Ы. Усіх, хто ходзіць на заняткі, чакаю заўтра ў 16.00. Тэма: прыметнікі. Нарэшце прыйдзе жвавы пацук Людвік ды чарапаха-пакуль-не-прыдумалі-імя.
Отредактировано Вясёлка (13-02-2015 22:27:47)
Сос, хэлп, дапамога, знiк вандроýнıк Флагэр шлё, можа ý кагосьцi загасцяваý з нагоды шчырага прыёму
Клююша, наверное, приболел кто-то из принимающей стороны.
Так что пишу сюда: хозяйке ПИнки Пай не беспокоиться! Принесем на след.занятие, потому что в эту Сб не придем - сопливые мы
Отредактировано BUSik (19-02-2015 13:02:05)
не, не, скрынка без малюнка, заданнi ёсць, вандроýнiк знiк.
Заўтра на дзіцячай мове тэма "Кватэра, хата." У госці чакаем мастачку Машу Міцкевіч. Яна стварае ўтульныя вобразы казачных герояў, якія перабраліся на паштоўкі ды старонкі дзіцячых кніг. А яшчэ Маша ў вольны час бавіцца стварэннем трольскіх домікаў. Як яна гэта робіць- распавядзе ў суботу ў 16.00 на Халтурына 2/1. Рыхтуйце пытанні.))
Гэтыя цудоўныя домікі ды іншыя малюнкі Марыі Міцкевіч жывуць тут
А на дарослай мове будзе выступаць пісьменніца Зінаіда Дудзюк.
Дарэчы, а ці вядзецца ў Брэсце набор у беларускамоўныя класы?
Дарэчы, а ці вядзецца ў Брэсце набор у беларускамоўныя класы?
Ведаю, што ў пачатковай школе № 34 у гэтым годзе выпускаецца такі клас, аднак набор на наступны навучальны год не плануецца .
Пацікаўцеся гэтым пытаннем ў 3 гімназіі, магчыма там ёсць такія класы. А прасцей патэлефанаваць у аддзел адукацыі.
Комочек
Дзякую шчыра. Нам пакуль што не гарыць - мы только ў 2016 пойдзем, тады ўжо і аддзел адукацыі будзем турбаваць. Ці ўжо зараз варта паклапаціцца? Можа хто яшчэ збіраецца на 2016 у беларускамоўны клас? Калі не памыляюся, пад заяву бацькоў могуць яго адкрыць, але, пэўна, трэба загадзя пісаць.
Девочки, кто подарил нам повязочку? Спасибо огромное, ОЧЕНЬ-ОЧЕНЬ порадовал подарок, красотищаааааа. Дочка носила не снимая, не могла уговорить снять ее, что бы одеть шапку Еще раз спасибо...
Ежик, у нас на "Мове" форумскіх толькі палова, а можа і меней. Астатнія-- не з форума.) Пры жаданні можаце выказаць падзяку на занятках у гэтую суботу.
Вясёлка, а кнігі яшчэ доўга чакаць?
Вясёлка
Мы остались без коробочки на позапрошлом занятии (28 февраля). Принесли ту, которая была у нас, а новой не хватило (это со слов ребенка, я не была на занятии тогда, муж отвозил). На прошлое занятие не получилось прийти. Ребенку в эту сб идти без коробочки и брать любую? Он будет, скорее всего, снова без меня, чтобы знать, что говорить ему )))
Отредактировано Irina (10-03-2015 21:09:26)
Вы здесь » Форум для мамочек Бреста » Школьная скамья » Беларуская мова: помощь в освоении родного языка