Форум для мамочек Бреста

Объявление


Инклюзивный центр Авокадо

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум для мамочек Бреста » Школьная скамья » Беларуская мова: помощь в освоении родного языка


Беларуская мова: помощь в освоении родного языка

Сообщений 181 страница 210 из 232

181

Вясёлка написал(а):

Ежик, у нас на "Мове" форумскіх толькі палова, а можа і меней. Астатнія-- не з форума.) Пры жаданні можаце выказаць падзяку на занятках у гэтую суботу.

Спасибо за подсказку, попытаюсь это сделать...

0

182

Комочек написал(а):

Вясёлка, а кнігі :blush:  яшчэ доўга чакаць?

Комочек, на вашае пытанне адказвае Глеб Лабадзенка:

наклад "дзіцячай заМовы" (старонкі) цалкам аддрукаваны.
цяпер друкуюцца вокладкі, застанецца сшыць кнігі спружынаю.
нават адмысловыя вяровачкі для завязвання кнігі ўжо вырабленыя ))
то бок -- ужо вось-вось ))
хто яшчэ хоча атрымаць унікальныя кнігі без адной друкаванай літары па ўнікальна нізкай цане?.. падпісвайцеся!

Каму яшчэ кніг? Можна мне ў прыват.

0

183

Вясёлка написал(а):

Каму яшчэ кніг?

мне   :yep:

0

184

И нам книги можно? Мова занова 1 и 2. ([color=yellow]может, нужна помощь в доставке книг из Минска. Муж пару раз в месяц бывает там на машине[/color]
А еще у нас никак не получается на занятия прийти... то болели,то день рождения,а теперь у нас на это время репетиции перед концертом поставили... может,я тогда коробочку принесу пока,а там подтянемся чуть что.

Отредактировано BUSik (14-03-2015 10:20:26)

0

185

Ташик, BUSik, замовіла.

BUSik написал(а):

может,я тогда коробочку принесу пока,а там подтянемся чуть что.

Канечне, так будзе лепей.

0

186

Заўтра заняткі для дзетак будуць! ) Прыходзьце на Халтурына 2/1.

Гаворым пра Вялікдзень ды займаемся творчасцю. Паспрабуем зрабіць пісанку (распісаць яйка воскам) ды іншыя падарункі да свята.
З сабой браць:
-- алоўкі альбо фламастары
-- клей-аловак і клей ПВА
-- для тых, хто хоча паспрабаваць зрабіць пісанку: зваранае (але непафарбаванае яйка), пісачок, васкавую свечку

0

187

Фэст экскурсаводаў. Два дні бесплатных экскурсій.  :rolleyes:

http://sg.uploads.ru/p7Rom.png

Квэст.  :flag: Запрашаем усіх, не толькі наведвальнікаў курсаў. Папярэдняга запісу не патрабуецца. З сабой трэба мець тэлефон з камерай.

У суботу (18 красавіка) запрашаем дарослых разам з дзеткамі на гарадскую Квэст-экскурсію. Квэст- гэта гарадское арыентаванне. На старце камандам выдаецца заданне. Трэба будзе расшыфраваць кантрольныя пункты, пабываць у іх і прыйсці да фініша ў азначаны час.  Такім чынам, квэст- гэта і экскурсія, і гульня, і спаборніцтва, і шпацыр. У вас будзе магчымасць раскрыць таямніцы гісторыі нашага горада і праявіць свае лепшыя якасці.)

Збор у 15.30 на ўваходзе ў парк "1 мая". Працягласць- прыкладна 2 гадзіны. Пераможцы будуць узнагароджаны прызамі.)

З.Ы. Мяне не будзе. Падыходзьце да Максіма, што вядзе дарослыя курсы Мовы Нанова.

У гэтую суботу традыцыйных заняткаў для дзетак не будзе. Запрашаем усіх на квэст. У наступную суботу заняткаў можа не быць таксама, бо працоўны дзень.

Отредактировано Вясёлка (17-04-2015 22:54:46)

0

188

Дапамажыце адгадаць загадку:
Ненажэра гэты з'есцi
Можа ўсё на свеце.
А нап'ецца ён вады -
Памiрае ўмiг тады.

0

189

Тальчонок,
агонь

+1

190

biggie
Вялікі дзякуй! Аказваецца, гэта так лагічна. А мы чамусьці ўсім сямействам ніяк не маглі адгадаць(

0

191

Запрашаем дзетак дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту, а таксама дарослых, якія не страцілі адчуванне дзяцінства. :flag:

У суботу 16 мая ў 16.30 на курсах "Мова нанова для дзетак" адбудзецца спектакль "Мама Му чытае і прыбірае" паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Спектакль прадстаўляе цудоўны лялечны тэатрык «Лямцавая батлейка». Пастаноўка Веранікі Фаміной і той самай)) Святланы Бень. Спектакль «Мама Му» ужо прайшоў з поспехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі. Падзея праводзіцца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма Беларусамі».

Уваход вольны. Запрашаем усіх дзетак, не толькі сталых наведвальнікаў курсаў.

http://sh.uploads.ru/VqRSz.jpg

Отредактировано Вясёлка (15-05-2015 20:57:54)

0

192

Вясёлка,  падкажыце, калi ласачка, а якой гaдзiне сення пачнуцца заняткi для дарослых?

0

193

Aprelevna
" Сёння ў нас незвычайныя заняткі. Мы пачынаем крыху раней - у 16 30 - і пачынаем са спектакля! Да нас у госці едзе лямцавая батлейка "Мама Му чытае і прыбірае" (глядзіце дзіцячую афішу), а пасля мы адразу пачынаем уласна дарослую тэму - "Брэсцка-пінскія гаворкі". У гасцях у нас будуць пісьменніца Наталка Бабіна і рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько. Не прапусціце!"

Са старонкі Мова нанова ў Берасці" ў Фэйсбуку

0

194

Люсенька, дзякуй!

0

195

Добрый день! Узнала,что с 3 октября начинаются занятия для детей "Мова Нанова". Скажите,это нужно записываться где-то? Как попасть на занятия? Где и во сколько? Спасибо!

0

196

У гэтую суботу, 3 кастрычніка, у 16.00 стартуе другі сезон дзіцячай "Мова Нанова". Запрашаем усіх, хто наведваў "Мову" раней. Калі  жадаце далучыцца - ласкава запрашаем навічкоў.)  Нагадваем: заняткі бясплатныя, уваход вольны. Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых. http://s6.uploads.ru/t/rtnAl.png

Отредактировано Вясёлка (02-10-2015 09:15:43)

+3

197

Шкода, я працую да ночы ў суботу. У наступны раз тады, муciць .

А, да! Раiм усiм!!!!!

+1

198

Вясёлка
падкажыце, калi ласка, што патрэбна браць з сабой на заняткi?
Мы б хацелi паспрабаваць....

0

199

Заўтра ў нас на занятках--  тэма "Пошта" і вельмі цікавая госця- Таццяна Мароз. Таня захапляецца посткросінгам. Посткросінг для яе - "шанец апынуцца хаця б на хвіліну ў абдымках тых кавалачкаў свету, якія пакуль што існуюсь толькі ў марах." (с) Заўтра яна распавядае, як і што рабіць, калі вы хочаце абменьвацца паштоўкамі з людзьмі з розных краін свету і пакажа экзэмпляры са сваёй калекцыі.

Я ўжо сама ў чаканні.)) Думаю, мо ўжо бегчы за паштоўкамі, бо прадчуваю яшчэ адное новае хобі для сябе. ))

Запрашаем усіх, каму цікавая тэма.

0

200

Я вынесу сюды пытанне з прыватных паведамленняў.

Расскажите, пожалуйста, про занятия по бел языку. У меня девочка первоклашечка. Занимаются ли у вас такие маленькие?

У мяне ў асноўным такія і займаюцца.)) І першы клас- самы час, бо пачынаецца мова ў школе, тады і дзеці, і бацькі сутыкаюцца з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў вывучэнні прадмета. Бо ў нас няма дзе пачуць мову. Я ў школе ўжо 15 гадоў, і ведаеце, пакаленне дзяцей, якое было тады і сённяшнія дзеці- вельмі адрозныя. Сёння яны не ведаюць і не разумеюць нават самых простых побытавых словаў: певень, рушнік...  Бо няма асяродка. Мы як раз гэты асяродак і ствараем.

Канцэпцыя курсаў - неакадэмічнае вывучэнне мовы. Мы імкнемся рабіць гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Прысвячаем заняткі пэўнай тэме. У гэтым годзе, напрыклад, будуць тэмы: "Птушкі", "Посуд", "Адзенне" ... На занятках вывучаем лексіку па тэме, замацоўваем слоўнік праз гульні, разбіраем складаныя граматычныя выпадкі. Часта бываюць цікавыя госці. І гэта таксама важна для матывацыі ў вывучэнні мовы, што ёсць людзі, якія гавораць па-беларуску. У нас ёсць магчымасць запрашаць выбітных люзей з усёй Беларусі. Будуць абавязкова музычныя гурты, будзе экскурсія ў музэй па-беларуску, будуць сераднявечныя танцы, будуць Каляды з Зюзяй, будуць заняткі з рамёствамі: саломкапляценне, гліна, выцінанка, валянне. Такога на ўроках у школе не пабачыш і не пачуеш.

Заўтра наша госця будзе распавядаць пра посткросінг. Наступныя заняткі мы гаворым пра птушак- будзе сябар "Аховы птушак Бацькаўшчыны". Яны мегазнаўцы.)) Павінна быць цікава. Мы тыдзень таму ўдзельнічалі з імі ў назіранні за птушкамі. Я б ніколі не падумала, што на нейкім квадратным кіламетры ў нашай крэпасці можна ўбачыць на свае вочы столькі птушак: і дрозд, і папаўзень, сойка,  рудахвостка, сокал ... Мы бачылі ў крэпасці чырвонакніжную сальвінію, самую малую квітнеючую расліну на планеце, белы топаль ды сапраўдны ядомы каштан, адзіны ў горадзе. Прыкладна так і з беларускамоўнай прасторай. Яна існуе, жыве сваім цікавым жыццём, але мала хто пра гэта ведае. Пакуль не патрапіць на курсы.))

Мы спадзяемся, што у нас будуць сталыя наведвальнікі, але не абавязкова хадзіць на кожныя заняткі. Можна спакойна прыйсці на цікавага госця альбо цікавую тэму. Уваход вольны- проста прыходзьце. На дарослых курсах у нас у панядзелак быў Юры Жыгамонт з "Падарожжаў дылетанта"- і аншлаг.)

За намі можна сачыць на ФБ і В контакте.

Курсы "Мова нанова" год як маюць дзяржаўную рэгістрацыю. Ёсць курсы для дарослых, ёсць дзіцячыя. Сёння курсы праходзяць у 9 гарадах Беларусі. Дзіцячыя курсы- у трох гарадах. Запрашаем, прыходзьце самі, прыводзьце сяброў.

+4

201

Вясёлка,спасибо за ответ. Сегодня дочка была первый раз. Ей понравилось.(и папе тоже)

0

202

Кто искал календарь. На "Имбрыке" он есть, 75 тыс. Стоит. В "Искре" на Маркса стоит 57 тыс. с копейками.

+1

203

Смотрите, что сегодня на Советской обнаружила. Интересно, чьих рук дело? Может, флешмоб какой-то был?

http://s020.radikal.ru/i701/1602/10/3af430b76be6.jpg

0

204

Unsinn написал(а):

Смотрите, что сегодня на Советской обнаружила.

я это послание еще в прошлую пятницу видела

Unsinn написал(а):

Интересно, чьих рук дело? Может, флешмоб какой-то был?

не знаю, у меня первая мысль была, что кто-то очень оригинально в любви признался

0

205

Может этот ролик уже выкладывали (в этой теме не нашла), мне понравился:

0

206

Xenia написал(а):

Может этот ролик уже выкладывали (в этой теме не нашла), мне понравился:

Не пойму, почему название ролика на украинском?

0

207

ПРИЗка написал(а):

Не пойму, почему название ролика на украинском?

потому, что я его нашла в украинской группе на Фэйсбуке hromadske.tv ))))

0

208

Xenia написал(а):

потому, что я его нашла в украинской группе на Фэйсбуке hromadske.tv ))))

Понятно ^^

0

209

Нашла такой вот журнал, начали читать с дочерью. Нравится. Может, кому тоже будет интересно
http://s6.uploads.ru/t/O8pU7.jpg

Скачать можно здесь
http://www.histmuseum.by/by/exhibitions … vandrouki/

+2

210

Никогда не заходила в эту тему. А подтолкнул меня сын, который совсем не понимает белорусский язык. Да и мне стало тяжело писать. Но у меня еще есть дочь. Она учится в первом классе, ей еще думаю можно помочь)))

Вот и у меня вопрос. Это кружок? Он платный? Будет ли набор на след год (сейчас мы опоздали)? И берут второклассников? Спасибо за ответ.

P.s. а так бы поводила, думаю в дальнейшем  ей было бы легче изучать язык.

0


Вы здесь » Форум для мамочек Бреста » Школьная скамья » Беларуская мова: помощь в освоении родного языка