Форум для мамочек Бреста

Объявление


Инклюзивный центр Авокадо

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум для мамочек Бреста » Игры и развитие » Стихи на белорусском языке для дошколят!!!


Стихи на белорусском языке для дошколят!!!

Сообщений 1 страница 22 из 22

1

Прошу помощи и содействия, так сказать!

Получила задание найти на просторах интернета стихотворения для детей на нашай роднай мове (т.е. белорусском языке) о временах года, природе, природных явлениях...
Порылась, погуглила... кое-что нашла, но как-то  немного совсем и не особо качественно что ли... Вот хочу попытать вас, может у кого-то есть интересные добрые стихотворения на белорусском языке?!
Буду очень благодарна. Да и думаю, что это будет полезно всем)))

0

2

Про полезность очень даже согласна! Моя Варвара приходит с сада и размауляет по беларуску!!! Ох ты! А я ну не любила в школе учить то!!! а шас вро д е б и ничаго)))))Надыть!

0

3

moon
А паспрабаваць самим што-небудзь написать. я разумею, шмат ня трэба. И дзицяци цикава будзе. Ци перакласць з рускай мовы)))
(От, блин, еле написала)

Отредактировано Maxa (30-09-2012 22:26:50)

0

4

Вершы, казки

0

5

http://www.vyaselka.ru/content/vershy
http://www.zbsb.org/lib/index.php?optio … p;Itemid=9 (тут нужно поискать, т.к. сайт не совсем с детской тематикой, но просто тут уж очень много всего)
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Отредактировано Коffеманка (30-09-2012 22:30:04)

0

6

Maxa написал(а):

А паспрабаваць самим што-небудзь написать

Вы шутите???  o.O  Я ни разу не поэт))))))))))) Мне как-то проза ближе.

0

7

http://dzietki.org/article/cms_view_art … p?aid=3515

Тут даже Агния Барто есть по-белоруски

0

8

ola_la, Коffеманка, спасибо, но на этих сайтах я как раз и была))) и оттуда забрала, что подошло))) но как-то не многовато там.

и вообще просила бы в тему кидаться не ссылками, а именно вершами!!!)))

0

9

http://aulasenka.ho.ua/det_bel.php

Извините, я с телефона. Копировать и выставлять стихи неудобно.

А вообще мой любимый детский стих по-белоруски - "жук и слимак" М.Танка

0

10

На горцы.
Мне купiлi санкi,
Санкi-самакаты.
I пабеглi шпарка
Мы на горку з братам.
Снежныя падушкi
Беллю вабяць вока…
Мы ляцiм, бы птушкi,
Мы ляцiм далека.
Як у небе зоркi,
Снег вакол iскрыцца.
Эх, на санках з горкi
Хораша пусцiцца!
Прыбегайце ўранку
Вы да нас, да хаты.
Мы дадзiм вам санкi,
Санкi-самакаты.  Алесь Ставер

Зiма.
Сыплецца мяккi, пушысты сняжок,
Белаю коўдрай накрыўся лужок,
Лес нерухома стаiць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым iльдом.
Птушкам знайсцi зараз ежу цяжэй.
- Дзецi! Змайструем кармушкi хутчэй!
Зерне насыплем – хай птушкi дзяўбуць,
Песню ўдзячную нам прапяюць.  Алесь Ставер

У грыбах.
Пад нагой хрумсцiць iглiца,
Што пацiху сее бор…
Сыраежкi i лiсiцы
Тут нiбыта на падбор.
Але мы iх абмiнаем –
Надта многа ўжо такiх.
Ля iмшарыны блукаем
Iбяром баравiкi.
Падаснавiкi ўбачым –
Iх падрэжам на камлi.
Казлякi старыя плачуць,
Што з сабой iх не ўзялi.
Хвоi гонкiя на ўзгорку,
Па галiнках угары
Скача спрытная ваверка.
Эх, як хораша ў бары!  Алесь Ставер

Восень.
Ззяе сонейка ў небе,
Але вось зусiм не грэе.
Бачу я - трава на глебе
Зранку iнеем бялее.
Скончылася баб`е лета,
Лiсце з дрэў пааблятала.
Вельмi сумна бачыць гэта,
Восень позняя настала.
Кружыцца асеннi вецер,
Хмаркi ў небе разганяе.
Дождж часцей па лужах льецца,
Зiму ў госцi запрашае.  Радькова Наталья

Отредактировано Мамочка Танечка (02-10-2012 18:52:00)

0

11

Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі  з дому..
-Мамачка-галубка!-
Просіць ён так міла,-
Можа б ты на рэчку
ПАгуляць пусціла?
Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
Ў санках паважуся.
-Ну, ідзі пабегай,
Толькі апраніся
Ды, глядзі, у палонку,
Сынку, не ўваліся.
Радасць і раздолле
Хлопчыку малому,
І не пазайздройсціць
Ён цяпер нікому! ©Я.Колас

+2

12

moon
Я мяркую, што прасторы інтэрнэту не мільгаюць вершамі на беларускай мове(ИМХО),прыйдзецца ў бібліятэку бегчы і рабіць выбарку

0

13

Грыбы

Мчыць машына, дым з трубы –
З дзедам едзем у грыбы.

Шмат грыбоў, што ёсць у лесе,
У маё вядзёрка ўлезе.

Адыходжу крок ад сцежкі,
Мне насустрач — сыраежкі.

Я бяру адну і дзве,
І яшчэ адна ў траве.

Назбіраю шмат грыбоў,
У мяне да іх любоў.

Можа — сто, а можа — дзвесце,
Каб і татка мог пад’есці.

А яшчэ грыбоў на ўзгорак
Пакладу я — для вавёрак,

Каб і тут было каму
Харчавацца ўсю зіму.   Андрэй Хадановіч

Каштаны

З вышыні на лісцяў кучы
Падаюць каштаны.
Кожны круглы і бліскучы –
Абмінуць складана!

Кожны разаб’е аб сцежку
Летні свой каптанік.
Скінь калючую адзежку,
Вылязай, каштанік!

У мяне іх многа-многа,
Болей, чым у таты.
Набяру — і з перамогай
Вернемся дахаты.   

Дома сумаваць не стану,
Будзе суцяшэнне:
У мяне цяпер каштанаў
Поўныя кішэні!

Хто не ўлез, у жменьку возьмем –
І сабрана рэшта:
Два ў зубах, у ручках восем,
І ў вазочку нешта.     Андрэй Хадановіч

Отредактировано Мамочка Танечка (02-10-2012 18:54:16)

0

14

Снежны дзед

Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі палкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!   Ніл Гілевіч

Отредактировано Мамочка Танечка (02-10-2012 18:55:16)

0

15

А я люблю Андрея Хадановича. Не уверена, что вам подойдёт. Но миф о том, что все стихи на мове скучные- развеивает на раз.

Хто жыве на дне ракі?
Хто жыве на дне ракі?
Акуні і шчупакі,
Краснапёрка, ёрш і карп.
(Хто спаймае — мае скарб!)

Ёсць вугры і ёсць ляшчы,
І падводныя карчы,
І прабітыя мячы.
(Ціха, Таня, не пішчы!)

Камяні, пясок і мул,
І бляшанка ад «Red bull»,
Бо не ўсе яшчэ на свеце
Прыбіраюць сваё смецце!

Ёсць русалка й вадзянік,
Што ў астатніх месцах знік.
Быў калісьці нават цмок,
Але выжыць тут не змог.

Ёсць маленькія манеткі
З кашалька вунь той брунеткі,
Што прыедзе зноў сюды.

Ёсць вартаўнікі вады –
Ратавальнік з вадалазам,
Каб не патанулі разам
Усе тыя, хто дарэмна
Лічыць, што тануць прыемна! :crazyfun:

Ну или вот это- с названиями животных.

Паляванне ў ванне

Я іду на паляванне:
Паляванне будзе ў ванне.

Там жывуць гумовы морж,
Рыба-кіт і рыба-ёрш.

Ёсць кальмары і дэльфіны,
І пінгвіны быць павінны!

Чарапах, вядома ж, тры.
І бабры, мае сябры.

Эй вы там, хавайце пыскі!
Будзе мокра, будуць пырскі!

Хто са мной? Аддаць канцы!
Мы — цудоўныя нырцы!

Мышка туліцца да коткі –
Не ўцячэш з падводнай лодкі!

Разгайдаем ванну ўшчэнт,
Хто гайдаў — таму прэзэнт!

Накармлю маржа і крабіка
Кавай мамінай «Арабіка».

Напаю бабра і выдру
З татавай бутэлькі сідру.

Хто прайграў падводны бой,
Прыбірае за сабой!

Отредактировано Вясёлка (01-10-2012 19:03:18)

+3

16

А вот про улитку. Тот же Хаданович.

Кантрабандысты

Покуль цёмна, покуль ціха,
Па траве паўзе смаўжыха,
З падарункамі смаўжу,
Праз дзяржаўную мяжу.
Тут — памежнік: «Вось сустрэча!
Што вязеш? Якія рэчы?»
А яна яму: «Каўбой,
Ўсё сваё нашу з сабой».
Паглядзеў ён на валізкі:
Рэчаў шмат і шлях няблізкі,
І смаўжыху ўсім на здзіў
Без агляду прапусціў.
І назад да бабы Ванды
З поўным мехам кантрабанды
Прапусцілі на мяжы…
Ну, чаму мы не смаўжы?! :dontknow:

Отредактировано Вясёлка (02-10-2012 17:42:05)

0

17

Вясёлка написал(а):

А вот это такое трогательно- детское. Мне очень нра.
Каштаны

в п.13 я уже такой писала :)

0

18

Мамочка Танечка, вялiкi дзякуй вам за урывак з "Новай зямлi"!
Хадановiча прачытала уголас малой. "Гэта па-ангельску?"- пытае...

0

19

Мамочка Танечка написал(а):

в п.13 я уже такой писала

Точно. Я убрала, чтобы не дублировать. А к вам просьба- поставьте, плиз, имена авторов. Я думаю, это важно.

elisse написал(а):

"Гэта па-ангельску?"- пытае...

Можа і недарэмна. Хадановіч проста суперперакладчык вершаў з розных моў і на розныя мовы.  :)

0

20

купила вот такую книгу Нина Галиновская "Звяры у трамваi" http://prastora.by/knihi/halinouskaia-n … -u-tramvai
в магазине пресса на пл. ленина за 45550.
шла целенаправленно за книгой на мове со стихами, т.к. в саду дети начали учить бел.яз. хоч удома поддержать начинание.
очень понравилось то, что иллюстрации соответствуют тексту. в детских книгах такое редко встретишь) и то, что язык не сложный, можно даже сказать написано простенько, как раз то, что надо для начинающих) и тех, у кого дома не говорят вообще на белорусском. рекомендую.

сейчас на сайте увидела, что еще есть такая книга Н.галиновской - леу смяецца - с веселыми стихами про животных. http://prastora.by/knihi/halinouskaia-n … -smiaiecca

это уже не стихи, но мимо пройти не могу:
Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару  Вучэбны наглядны дапаможнік для вучняў пачатковых класаў . Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.
http://prastora.by/knihi/klyska-anatol-cuiu-bacu-havaru

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова  Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, зроблены ў літаральным сэнсе "сваімі рукамі" і досыць арыгінальным спосабам: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне, і нават на завязачцы. Моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. http://prastora.by/knihi/labadzienka-hl … aia-zamova
просто отпадное оформление!)

Отредактировано Волна (25-01-2014 17:08:15)

0

21

Шмат нядрэнных вершаў у падручніках і рабочых сшытках для 1 і 2 класаў па беларускай мове і чытанню. Для дашкольнікаў будуць зразумелыя, яны просценькія.

0

22

А Жыгуноў

Белы-белы камячок,
павярніся на бачок,
у сняжок зарыйся,
лапкаю накрыйся.
Буду сон твой берагчы
ад сабакі злога.
Не чапайце ўначы
зайчыка малога.

0


Вы здесь » Форум для мамочек Бреста » Игры и развитие » Стихи на белорусском языке для дошколят!!!